Апошні золак
Праект парталу TuzinFM і праваабарончага цэнтру «Вясна» супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Прэм'ера адбылася ў 2013 годзе.
Апошні золак
Супольны музычны праект «Апошні золак», удзельнікі якога выступілі за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі
— Пры ўдумлівым праслухоўванні і праглядзе «Апошняга золку» шырыня мыслення можа сапраўды ўразіць. У гэтых песнях абыгрываюцца вызначальныя падзеі ў сусветнай гісторыі, часам вельмі канкрэтныя. Гэты праект з тых, што з цягам часу толькі будуць набіраць смак, ззяць і адкрывацца па-іншаму пры кожным новым праслухоўваньні.

Сяргей Будкін
каардынатар праекта

Сяргей Будкін, каардынатар праекта
Музыкі
Ганна Хітрык
Дзяржава – гэта людзі, якіх мы выбралі як самых разумных, на якіх спадзяемся і якім давяраем. І калі гэтыя людзі забойцы, то якія ж яны людзі і якія мы людзі, калі іх выбралі?
Алесь Дзянісаў
Сьмяротны прысуд двум "віцебскім падрыўнікам" выклікаў шмат пытаньняў. Асабіста я ня веру, што асудзілі напэўна тых самых людзей.
Наста Шпакоўская
Мне падаецца, што гэта справа творцаў сваёй творчасьцю зьмяняць сьвет. І гэта была тая магчымасьць, калі людзі, дзякуючы свайму таленту могуць даць надзею, што гэты сьвет можа стаць лепш ...
Зміцер Вайцюшкевіч
Мне падабаецца працаваць над складанымі тэмамі, бо сьвет жыве фарматам прыемных забавак. Усім хочацца гуляць, ніхто ня хоча казаць пра сьмерць, пра сур'ёзныя рэчы.
Музыкі
Ганна Хітрык
Дзяржава – гэта людзі, якіх мы выбралі як самых разумных, на якіх спадзяемся і якім давяраем. І калі гэтыя людзі забойцы, то якія ж яны людзі і якія мы людзі, калі іх выбралі?
Алесь Дзянісаў
Сьмяротны прысуд двум "віцебскім падрыўнікам" выклікаў шмат пытаньняў. Асабіста я ня веру, што асудзілі напэўна тых самых людзей.
Наста Шпакоўская
Мне падаецца, што гэта справа творцаў сваёй творчасьцю зьмяняць сьвет. І гэта была тая магчымасць, калі людзі, дзякуючы свайму таленту могуць даць надзею, што гэты сьвет можа стаць лепш ...
Зміцер Вайцюшкевіч
Мне падабаецца працаваць над складанымі тэмамі, бо сьвет жыве фарматам прыемных забавак. Усім хочацца гуляць, ніхто ня хоча казаць пра сьмерць, пра сур'ёзныя рэчы.
Віктар Рудэнка
Калі мы спрабуем прапагандаваць грамадзтва бяз гвалту і забойстваў, мы павінны на ўсіх узроўнях адмовіцца ад іх. Сьмяротнае пакараньне стварае адмоўны прыклад для грамадзтва.
Лявон Вольскі
Нават самы злосны злачынец мусіць мець права ўсьвядоміць цяжкасць зробленага і пакаяцца. У гэтым сэнсе пажыцьцёвае зьняволеньне ў выпадку асабліва цяжкага злачынства будзе больш слушным пакараньнем.
Аляксандар Памідораў
Факт у тым, што з-за аднаго дрэннага чалавека можа загінуць нехта цалкам невінаваты. Любы з нас. Для мяне гэта галоўнае.

Паслухаць на:
Песні

Cем беларускіх выканаўцаў прадставілі свае песні, у якіх распавялі пра найбольш распаўсюджаныя спосабы прывядзення ў выкананне выключнай меры пакарання. Вольскі спеў пра ўкрыжаванне, Памідораў — пра газавыя камэры, Хітрык — пра гільяціну, Дзянісаў — пра расстрэл, Шпакоўская — пра электрычнае крэсла, Рудэнка — пра атруту, Вайцюшкевіч — пра шыбеніцу. Палова з 14 песень праекту — новыя кампазыцыі, напісаныя адмыслова для «Апошняга золку». Другая палова — вядомыя песні, але ў новых вэрсіях.

— Гэта праект выканаўцаў розных музычных плыняў і розных жыцьцёвых поглядаў, якія аб'ядналіся вакол адной тэмы, што яскрава сьведчыць пра яе важнасьць для грамадзтва. Мы вельмі хваляваліся, бо для нас гэта першы творчы праект такога масштабу, але выніковы прадукт і мэдыйны розгалас пасьля жывой прэзэнтацыі сьведчаць пра яго посьпех. Вялікі дзякуй творчай групе праекту і ўсім яго ўдзельнікам за іх унёсак у нашу агульную справу.

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»
— Гэта праект выканаўцаў розных музычных плыняў і розных жыцьцёвых поглядаў, якія аб'ядналіся вакол адной тэмы, што яскрава сьведчыць пра яе важнасьць для грамадзтва. Мы вельмі хваляваліся, бо для нас гэта першы творчы праект такога масштабу, але выніковы прадукт і мэдыйны розгалас пасьля жывой прэзэнтацыі сьведчаць пра яго посьпех. Вялікі дзякуй творчай групе праекту і ўсім яго ўдзельнікам за іх унёсак у нашу агульную справу.

Андрэй Палуда
каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»
Стынг, музыка: Я супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках – таму што я веру ў чалавечую годнасьць. Толькі адна краіна ў Эўропе прымяняе сьмяротнае пакараньне. Гэтая краіна – Беларусь. Час гэта зьмяніць.

Нас падтрымалі
Уладзімір Арлоў, пісьменьнік: Я супраць сьмяротнага пакараньня, бо яно значна абмяжоўвае магчымасьці падсудных ды іхных адвакатаў. На тое, каб сабраць неабходныя зьвесткі, давесьці сваю праўду, часам можа спатрэбіцца не адзін год.

Мы ведаем шмат прыкладаў, калі ў дэмакратычных краінах людзі, асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня, гэта значыць на пажыцьцёвае зьняволеньне альбо на вельмі доўгія тэрміны, праз шмат гадоў усё ж выходзілі на волю, прызнаваліся абсалютна невінаватымі, вярталі сябе добрае імя і ўсе свае правы. У Беларусі асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня такой магчымасьці проста пазбаўлены.
Адам Глобус, пісьменьнік: Вялікі Платон усім казаў, што існуе бесьсьмяротная душа. І пакуль людзі верылі ў бесьсьмяротнасьць душы, то нават пакуты Хрыста на крыжы выглядалі досыць прыстойна. Вось чалавек ахвяруе сабой, яго пакаралі, але ён уваскрасае. Чалавецтва ў гэта верыла, але цяпер жа мы ў гэта ня верым. Мы ня верым Платону, мы ня верым у хрысьціянства, і таму мы не павінны браць на сябе функцыі прыроды. Толькі прырода асуджае нас усіх на сьмерць, а мы не павінны падмяняць сабой прыроду.
Андрэй Хадановіч, паэт: Я не веру, што чалавек можа зрабіцца лепшым праз пачуцьцё страху. Сьмяротнае пакараньне – гэта адвеку спроба трымаць чалавека ў рамках, нагнятацючы пачуцьцё страху. Чалавек не зробіцца такім чынам лепшым. Мы імкнемся да грамадзтва, калі людзьмі кіруе не боязь, што нас пакараюць за той ці іншы ўчынак, а нейкае ўнутранае пачуцьцё справядлівасьці, разуменьня, што такое добра і што такое дрэнна.
Валянцін Стэфановіч, праваабаронца: Сьмяротнае пакараньне, гэта варварства. У 21-м стагодзьдзі няма месца рабству, катаваньням. У 21-м стагодзьдзі не павінна быць месца і сьмяротнаму пакараньню. Сьмяротнае пакараньне – самае жорсткае з таго, што існуе на сёньняшні дзень у нашай краіне. Людзі не павінны забіваць людзей.
Дзяржава не надае на жыцьцё. Мы нараджаемся не з-за таго, што выходзяць указы, дэкрэты ці прымаюцца законы. Адпаведна, дзяржава не можа распараджацца нашым жыцьцём і забіраць яго.

Айцец Аляксандар Надсан: Сьмяротнае пакараньне не ёсьць пакараньне. Для мяне гэта проста злачынства. Гэта нармальнае забіцьцё чалавека. Кожнае пакараньне павінна быць такім, каб даць магчымасьць пакаранаму чалавеку паправіцца, каб зразумець свой дрэнны ўчынак.
Я супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках – таму што я веру ў чалавечую годнасьць. Толькі адна краіна ў Эўропе прымяняе сьмяротнае пакараньне. Гэтая краіна – Беларусь. Час гэта зьмяніць.
Стынг
Музыка
Мы ведаем шмат прыкладаў, калі ў дэмакратычных краінах людзі, асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня, гэта значыць на пажыцьцёвае зьняволеньне альбо на вельмі доўгія тэрміны, праз шмат гадоў усё ж выходзілі на волю, прызнаваліся абсалютна невінаватымі, вярталі сябе добрае імя і ўсе свае правы. У Беларусі асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня такой магчымасьці проста пазбаўлены.
Уладзімір Арлоў
Пісьменьнік
Вялікі Платон усім казаў, што існуе бесьсьмяротная душа. І пакуль людзі верылі ў бесьсьмяротнасьць душы, то нават пакуты Хрыста на крыжы выглядалі досыць прыстойна. Вось чалавек ахвяруе сабой, яго пакаралі, але ён уваскрасае. Чалавецтва ў гэта верыла, але цяпер жа мы ў гэта ня верым. Мы ня верым Платону, мы ня верым у хрысьціянства, і таму мы не павінны браць на сябе функцыі прыроды. Толькі прырода асуджае нас усіх на сьмерць, а мы не павінны падмяняць сабой прыроду.
Адам Глобус
Пісьменьнік
Я не веру, што чалавек можа зрабіцца лепшым праз пачуцьцё страху. Сьмяротнае пакараньне – гэта адвеку спроба трымаць чалавека ў рамках, нагнятацючы пачуцьцё страху. Чалавек не зробіцца такім чынам лепшым. Мы імкнемся да грамадзтва, калі людзьмі кіруе не боязь, што нас пакараюць за той ці іншы ўчынак, а нейкае ўнутранае пачуцьцё справядлівасьці, разуменьня, што такое добра і што такое дрэнна.
Андрэй Хадановіч
Паэт
Сьмяротнае пакараньне, гэта варварства. У 21-м стагодзьдзі няма месца рабству, катаваньням. У 21-м стагодзьдзі не павінна быць месца і сьмяротнаму пакараньню. Сьмяротнае пакараньне – самае жорсткае з таго, што існуе на сёньняшні дзень у нашай краіне. Людзі не павінны забіваць людзей.
Дзяржава не надае на жыцьцё. Мы нараджаемся не з-за таго, што выходзяць указы, дэкрэты ці прымаюцца законы. Адпаведна, дзяржава не можа распараджацца нашым жыцьцём і забіраць яго.
Валянцін Стэфановіч
Праваабаронца
Сьмяротнае пакараньне не ёсьць пакараньне. Для мяне гэта проста злачынства. Гэта нармальнае забіцьцё чалавека. Кожнае пакараньне павінна быць такім, каб даць магчымасьць пакаранаму чалавеку паправіцца, каб зразумець свой дрэнны ўчынак.
Айцец Аляксандар Надсан
Сьвятар
Аранжыроўкі: Chiefs Band (1, 5, 7, 9), Юлія Бурая і cтрунны квартэт Anima (4, 7, 10)

У запісе бралі ўдзел: музыкі гурта Chiefs Band: Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (1, 2, 5, 7, 9, 11—14), бэк-вакал (7, 11), Андрэй Барыла — саксафон, Павал Мамонаў — бубны (1, 2, 5, 7, 9, 11—14), Андрэй Якубчык — труба, Дзьмітры Хаменка — клявішныя, Павал Трыпуць — лідэр-гітара (1, 2, 5, 7, 9, 11—14), Раман Язукевіч — трамбон, Руслан Курбацкі — труба, струнны квартэт Anima: Юлія Бурая, Аліса Вашкевіч, Марына Зяліна, Аксана Баёк

Над канцэртам працавалі
Мастак па пяску: Наста Шастак, асыстэнт мастака па пяску: Даніэль Жугжда

Тэхнічная рэалізацыя: Warex N.E.W.S. Informacje DMSPRO

Рэжысэр-пастаноўшчык: Павал Бандзіч

Другі рэжысэр, відэаінсталяцыі: Яўген Шапчыц

Гукарэжысэры фінальнай вэрсіі: Павал Сьцепанцоў, Гарык Плевін (студыя «Осмос»)

Графічная анімацыя: Віктар Трацякоў

Дызайн: Ігар Назаранка

Прома: Зьміцер Безкаравайны

Тэхнічная каардынацыя: Аляксей Мінчонак

Агульная каардынацыя: Сяргей Будкін, Алена Лапцёнак

Падзякі: Аліне Ваўранюк і вучням школы № 4 зь Беластоку, Аляксандру Памідораву, Веры Бурлак, Віталю Рыжкову, Максіму Гайко і TUT.BY, Паўлу Юрцэвічу і студыі «Осмос», Мікалаю Маторыну, Кастусю Лашкевічу, Андрэю Аляксандраву, Ілоне Карпюк, Радаславу Дамброўскаму, Хрыстафору Ангельчыку.

Пра праект пісалі