ТЭЛЕБУДКА
ТЭЛЕБУДКА
ТЭЛЕБУДКА
ТЭЛЕБУДКА

Тэлебудка – праект журналіста і прадусара Сяргея Будкіна. Серыя інтэрв'ю з асобамі, якія ствараюць беларускі культурны кантэкст. Што мы робім з гэтай краінай і што яна робіць з намі. Шукаем адказы разам.

Тэлебудка – праект журналіста і прадусара Сяргея Будкіна. Серыя інтэрв'ю з асобамі, якія ствараюць беларускі культурны кантэкст. Што мы робім з гэтай краінай і што яна робіць з намі. Шукаем адказы разам.

Першы сезон (2020-2021)

Стыльскі. Cцяг, пратэст і панк-рок

Першы сезон (2020-2021)

Стыльскі. Cцяг, пратэст і панк-рок

Першае выданне відэаблога Сяргея Будкіна “Тэлебудка”! Госць - лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі распавядае, як ён стаў лідарам паслявыбарчых пратэстаў і пра сваё жыццё да затрымання і пасля.
Купалаўцы. Паміж мінулым і будучыняй
Купалаўцы. Паміж мінулым і будучыняй
Другое выданне «Тэлебудкі» прысвечанае Купалаўцам, якія сталі адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Сяргей Будкін пачуў тры розныя гісторыі актораў Тэатра розных пакаленняў, у якіх перапляліся мінулае, сучаснасць і будучыня і сустрэўся з чалавекам, які гэтыя ўсе гісторыі яднае.
Латушка. 25 год у сістэме: кар’ера, хлусня, пакаянне
Латушка. 25 год у сістэме: кар’ера, хлусня, пакаянне
Трэцяе выданне “Тэлебудкі” прысвечанае Паўлу Латушку. Ён са сваіх 47-мі год 25 правёў на дзяржаўнай службе. Увесь гэты час ён быў у сістэме і выломваўся з яе адначасова. Служыў і супраціўляўся. Сяргей Будкін сустрэўся з палітыкам, каб распытаць пра яго службу ў Міністэрстве замежных справаў і Міністэрстве культуры, пра хлусню, забароны і дасягненні на высокіх пасадах, а таксама пра ягоны сыход у апазіцыю і ад’езд з краіны. Шмат якія факты ў размове прагучаць упершыню!
Ляўчук пра карпараты з дыктатарам, кума-мянта і запрашэнне ў КС і НАУ
Ляўчук пра карпараты з дыктатарам, кума-мянта і запрашэнне ў КС і НАУ
Вясковая хуліганка, міжнародная зорка, Баба Рыта з оперным вакалам, нястомная інстаграмшчыца, амаль міністр культуры і дзяўчо, якое не агучвае імя свайго кахання… Гэта ўсё пра яе – пра суперстар нязгоды Маргарыту Ляўчук. Першае вялікае інтэрв’ю пасля кан’яку з прэзідэнтам ды разрыву з Оперным тэатрам, агра-бамондам і беларускім рэжымам. Шчыра. Востра. Смела. Такой вы яе яшчэ не бачылі. Глядзіце эксклюзіўную размову Сяргея Будкіна з Марго ў чарговым выпуску “Тэлебудкі”. Ваў-эфект гарантаваны.
Павел Марыніч. Топ-менеджер апазіцыі і сын міністра, забітага рэжымам
Павел Марыніч. Топ-менеджер апазіцыі і сын міністра, забітага рэжымам
Марыніч… Гучыць годна. Ён здольны зрабіць непатрэбнай Ярмошыну. Мае баявое вулічнае мінулае. Наўпрост размаўляе з прэзідэнтамі. Выляцеў з музычнай класы пасля першага занятку. Ведае, хто забіў ягонага бацьку. І марыць пра лічбавую дзяржаву. Таямнічы “менеджэр апазіцыі” ўпершыню выходзіць з ценю, каб распавесці пра атруту ўлады, энергію супрацьстаяння і агульны з бацькам лёс будаўніка новай Беларусі. Глядзіце эксклюзіўную размову Сяргея Будкіна з Паўлам Марынічам ў чарговым выпуску “Тэлебудкі».
Дабравольскі. Шэры кардынал апазіцыі, перад якім выбачаўся Лукашэнка, пра рок-н-рол і план перамогі
Дабравольскі. Шэры кардынал апазіцыі, перад якім выбачаўся Лукашэнка, пра рок-н-рол і план перамогі
Аляксандр Дабравольскі – чалавек з дзівоснай эпохі нечаканых кар’ер і непрадказальных альянсаў. Сведка і саўдзельнік распаду чырвонай імперыі. Упарты будаўнік новай краіны. У вялікай размове з Сяргеем Будкіным Аляксандр распавядзе пра рок-н-ролл свайго лёсу, патаемныя шляхі беларускай палітыкі, тусоўкі з Маргарэт Тэтчэр, цёркі з Лукашэнкам, навошта ён з Ціханоўскай і чаму “Deep Purple In Rock” – гэта крута. А яшчэ бонусам – акустычны кавер “Крамы” ад шэрага кардынала пераменаў!
Халезін. Рэжысёр пратэсту пра дысідэнцтва, дыслексію, дэпрэсію і перамогу
Халезін. Рэжысёр пратэсту пра дысідэнцтва, дыслексію, дэпрэсію і перамогу
У іншай краіне ён быў бы Мікам Джагерам. У лепшым жыцці ён стаўся б Джудам Лоу. Ці Томам Стопардам. Але Мікалай Халезін адбыўся як асоба ў дзіўныя часы ў няпростай краіне. Таму давялося фарцаваць вінілам, выдумляць газэты, ляпіць палітычныя калажы, ствараць тэатры, шалець ад “пінкфлойдаў”, цытаваць Леніна міліцыянтам ды ківачом матляцца ад сцэнічнай рэжысуры да палітычнага кансалтынгу – і наадварот.

У эпічнай размове з Сяргеем Будкіным першы “лялькавод” найноўшай айчыннай гісторыі агучыць усё, што вы хацелі пра яго ведаць. Але баяліся запытацца. Кураж, дыслексія, эміграцыя, джынса, дэпрэсія, каханне ды перамога – у адным пакунку. Халезін плюс Будкін. Рыхтуйце насоўкі!))
Лібер. Пра сябе, код Перамогі і Беларусь будучыні
Лібер. Пра сябе, код Перамогі і Беларусь будучыні
Эпоха – гэта тое, што адбываецца побач, пакуль ты збіраеш цішоткі з пандамі. Дакладней – гэта нечаканае абуджэнне тваёй панды і ператварэнне яе ў Зорнага Ваяра. У новай серыі цыклу пра творцаў новай Беларусі – стваральнік “Голасу” Павел Лібер. Асабісты вораг галоўнакамандаючага. Раптоўны самурай. Нечаканы партызан. Ён меў поспех, грошы і жыццёвы камфорт. І абсалютна не збіраўся мяняць краіну – але трапіў ў каляіну новых часоў. Здолеў дакладна пралічыць адсотак нязгодных. І сам прыфігеў ад выніковай лічбы. Ці ёсць жыццё пасля EPAM? Колькі чынавенства патрэбна для шчасця? Як дачакацца лічбавай краіны і не пашкадаваць аб гэтым? І ці варта было кідаць ўсё дзеля жыцця на валізках? Лібер ведае. Лібер адкажа Будкіну. Новая “Тэлебудка” – тут і цяпер!
Франак. Стралок акопа №3 пра сям’ю, кар’еру і хуткае вяртанне
Франак. Стралок акопа №3 пра сям’ю, кар’еру і хуткае вяртанне
Нармальны сцэнар маладога нацыяналіста часоў адбудовы незалежнасці: беларуская мова, ліцэй, актывізм, рок-н-рол. Франак Вячорка – узорны сын свайго бацькі, майстар актыўнага самапіяру ды баявога медыя-менеджменту, прайшоў той шлях, не абмінаючы аніводнай прыступкі. Каб у выніку апынуцца сярод топавых стваральнікаў новай Беларусі. Франак распавёў Сяргею Будкіну як у маленстве біўся за беларушчыну, чаму чытае плёткі, колькі каштаваў яму сыход у палітыку, калі нам будзе шчасце і пры чым тут Шрэк. Новая “Тэлебудка”. Той самы драйв. Той самы смак.
Жбанкоў. Чалавек-гіперспасылка пра сына, ад’езд, пенсію, таксічнасць і сакрэт вечнага драйва
Жбанкоў. Чалавек-гіперспасылка пра сына, ад’езд, пенсію, таксічнасць і сакрэт вечнага драйва
У новым выданні Сяргей Будкін размаўляе з Максімам Жбанковым. Чалавекам, які збірае гэтую эпоху як канструктар. Для кагосці ён нязручны ў адносінах. А для кагосці — духоўны настаўнік. Чалавек з густам, пазіцыяй і асаблівай оптыкай. Чалавек, які сам сябе называе «гіперспасылкай». Гэтая размова — фінальная ў першым сезоне «Тэлебудкі».
— За шоргатам палітычных баталій і глабальнымі канфліктамі мы перыядычна не заўважаем асобаў, не бачым чалавечыя вымярэнні таго, што вакол нас адбываецца. Гэта паглыбенне ў чалавечыя сітуацыі выдатных, таленавітых, няпростых асобаў, з якімі разам можна прайсці праз гэтыя складаныя часы. Я думаю, гэта тое, дзеля чаго робіцца праграма, і чаго не хапае зараз і тут.

Максім Жбанкоў, рэдактар «Тэлебудкі»

— За шоргатам палітычных баталій і глабальнымі канфліктамі мы перыядычна не заўважаем асобаў, не бачым чалавечыя вымярэнні таго, што вакол нас адбываецца. Гэта паглыбенне ў чалавечыя сітуацыі выдатных, таленавітых, няпростых асобаў, з якімі разам можна прайсці праз гэтыя складаныя часы. Я думаю, гэта тое, дзеля чаго робіцца праграма, і чаго не хапае зараз і тут.

Максім Жбанкоў, рэдактар «Тэлебудкі»

Другі сезон (2021-2022)

Другі сезон (2021-2022)

У другім сезоне мы гаварым з людзьмі, якія не з'яўляюцца беларусамі па пашпарце, але ўсе яны неабыякавыя да лёсу гэтай краіны, і кожны ўносіць свой уклад у яе развіццё.
Вораг беларускага КДБ Юрконіс. Чаму Літва дапамагае і як дзяліць гісторыю
Вораг беларускага КДБ Юрконіс. Чаму Літва дапамагае і як дзяліць гісторыю
Сябар? Вораг? Гасцінны сусед? Замежны агент? Новы герой “Тэлебудкі” Віціс Юрконіс здолеў трапіць ва ўсе магчымыя чорныя ды белыя спісы вакол беларускай справы. Камусьці дыверсант-разбуральнік айчыннай дзяржаўнасці, камусьці – герой-ратавальнік. Амбітны, спрэчны, гіперактыўны, Віціс – чалавек з праграмай. Місія: Беларусь. Адкуль у літоўскага разумніка беларускія сантыменты, як быць з КДБ, ці варта дзяліць гісторыю, куды вядзе найноўшая эміграцыя і чыя Вільня – у шчырай размове з Сяргеем Будкіным.
Троіцкі. З'язджаць ці застацца, якія шанцы ў арт-падполля і калі U2 сыграе ля Стэлы
Троіцкі. З'язджаць ці застацца, якія шанцы ў арт-падполля і калі U2 сыграе ля Стэлы
Арцемі Троіцкі, лепшы музычны крытык спачатку СССР, а потым Расіі ператварае рок-н-рольную энергетыку ў грамадзянскую пазыцыю. І пераканаўча даводзіць, што выкшталцонае меламанства і практыкаванні ў нязгодзе з дзяржаўнай шызой – рэчы цалкам сумяшчальныя. Пра аксамітнае падпольле і беларускі сьлед у асабістым лёсе, пра Playboy і “пудзеля Пуціна”, пра пратэст і перамогу Троіцкі размаўляе з Сяргеем Будкіным у новай “Тэлебудцы”. Інжой!
Эрыксан. Нязручны дыпламат, ахвяра пухнатых дыверсантаў і вялікі аматар белкульту
Эрыксан. Нязручны дыпламат, ахвяра пухнатых дыверсантаў і вялікі аматар белкульту
Стэфан Эрыксан ніколі не быў змагаром ды падпольшчыкам. Перакладчык з расейскай, выдатны спецыяліст з добрымі кар’ернымі перспектывамі, узорны дыпламат… Жыццё выглядала чыстай гісторыяй поспеху, пакуль спадар Эрыксан не трапіў у краіну пад белымі крыламі. Ён і тут паводзіў сябе як звычайна: вывучаў мову, знаёміўся з культурнай элітай, рабіў праекты… Але гэтым разам звычайнае апынулася праблемным, а сяброўская зацікаўленасць – амаль палітычным выклікам. Пра культурны “экстрэмізм” ды пухнатых дыверсантаў, пра Караткевіча ды Вайцюшкевіча, пра дзіўную любоў да дзіўнай краіны ды пра тое, ці варта беларусам рабіцца шведамі, першы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан распавядзе Сяргею Будкіну ў новай “Тэлебудцы”
Самы беларускі мэр! Галава Рыгі Стакіс: сям’я, хэйт, міграцыя, матывацыя ды спеў як школа свядомасці
Самы беларускі мэр! Галава Рыгі Стакіс: сям’я, хэйт, міграцыя, матывацыя ды спеў як школа свядомасці
Марціньш Стакіс – чалавек з паралельнага сусвету. Там істотна размаўляць па-свойму. А яшчэ па-ангельску. Ды й па-расейску – калі спатрэбіцца. Там у парламентарыі прыходзяць з замежных сеткавых бізнесаў і дробных кавярань. Там улада – не прыбытак, а чэлендж. І – о божухна! – прэзідэнта можна мяняць. Стакіс – мэр Рыгі, кіраўнік новай фармацыі. З тых, каго выгадавалі трыццаць год латвійскай незалежнасці. З тых, пра каго ў сучаснай Беларусі даводзіцца толькі марыць. І якім да Беларусі ёсць справа. Пра харавыя спевы як школу нацыянальнай свядомасці і зняты на пару з міністрам замежных справаў чырвона-зялены сцяг, пра тое, што рабіць з радзімай і чаму варушняк – таксама дыпляматыя, як быць калі цябе не любяць і як хутка чакаць перамен – Марціньш Стакіс у чарговым выпуску “Тэлебудкі”
Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Forbes, Падароск і мільён на белкульт
Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Forbes, Падароск і мільён на белкульт
Павел Бераговіч (Падкарытаў) – адзінства несумяшчальнага. Дзве адукацыі (вайсковая ды юрыдычная). Пяць год за кратамі па крымінальным артыкуле. Паспяховы еўрапейскі бізнес і моцная зацікаўленасць ў развіцці беларускай культуры. Жыцце на тры краіны і настойлівае жаданне вяртацца ў Беларусь ды ўкладацца ў краіну, дзе мецэнатам быць небяспечна. Беларускасць Бераговіча – асабістая справа эфектыўнага бізнесоўца. Яна будуецца не на разліку, а на любові. І свядома адмаўляецца ад звычайных схем камерцыйнай мэтазгоднасці. Пра нястачу пракурорскай кар’еры і дзіўны мінскі сэрвіс, свой раман з беллітам ды правілы поспеху, пра плюсы зняволення і мільён на культуру Павел Бераговіч распавядае Сяргею Будкіну ў чарговым выпуску «Тэлебудкі»
Агент беларускага ўплыву Анхела Эспіноса пра каханне, хейт, Макея і пратэсты
Агент беларускага ўплыву Анхела Эспіноса пра каханне, хейт, Макея і пратэсты
Анхела Эспіноса Руіс – “экзатычная кветка” айчыннай літаратуры. Іспанка, закаханая ў беларускую вершаванку. Тут лёгка паставіцца крытычна: шукаць нейкі “хайп” на нашай адметнасці, бачыць не шчырасць, а “турыстскую” імітацыю тутэйшай аўтэнтыкі. А можна адкінуць правінцыйныя забабоны і зразумець: беларуская культура больш не стос лакальных цікавостак. У яе можна закахацца, незалежна ад краіны твайго паходжання. І рабіць яе самім – не істотна дзе. У Менску. У Варшаве. У Мадрыдзе. Пра сваю асабістую беларускасць і дыпламатычную “партызанку”, пра Макея ды Плотку, пра адмову ад бюракратычнай кар’еры і беларускіх сябрукоў-эмігрантаў, пра каханне ды адчай і чаму ўсё будзе добра Анхела Эспіноса Руіс распавядае Сяргею Будкіну ў чарговым выпуску "Тэлебудкі"
Ваўранюк. Галоўная па адукацыі з выспы Беларусь
Ваўранюк. Галоўная па адукацыі з выспы Беларусь
Сказаць, што Аліна Ваўранюк – школьная настаўніца з Беластоку, значыць не сказаць нічога. Бо яе асабістая і прафесійная значнасць ніяк не вымяраюцца фармальным статусам. Спадарыня Аліна шмат гадоў гадуе ў родным рэгіёне памежную беларушчыну – жывое жыццё культурнай меншасці на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Падручнікі, культурныя праекты, музычныя ініцыятывы, тэматычныя вандроўкі, літаратурныя чытанкі… Некалькі генерацый месцічаў прайшлі праз досвед адбудовы самасвядомасці. Каб зразумець, што сапраўдная беларускасць – не прымусовая адукаванасць, а натуральны лад жыцця. Пра тое, як “Салідарнасць” паспрыяла беларускай справе, навошта дзеткам бабуліна памяць, як захаваць сваё сярод іншамоўя і ці ёсць жыццё пасля “Басовішча” Аліна Ваўранюк распавядае Сяргею Будкіну ў чарговым выпуску “Тэлебудкі”
Рамашэўская. Сям'я, супраціў, кар'eра і кошт "Белсату"
Рамашэўская. Сям'я, супраціў, кар'eра і кошт "Белсату"
Пані Агнешку Рамашэўскую ў беларускім медыйным полі не заўважыць немагчыма. Першапачаткова рызыкоўная рэпарцёрка польскага ТБ, потым — нязменная кіраўнічка першага беларускага замежнага тэлепраекта “Белсат”. А да таго ж — студэнцкая актывістка часоў заняпаду камуністычнага рэжыму, неадназначная публічная асоба, “агент ЦРУ”, спрэчная топ-менеджэрка і аб’ект вострай зацікаўленасці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Дадатковыя адметнасці жыццёвага руху - арышты ды дэпартацыі. А таксама неверагодная здольнасць знайсці рашэнні ў самых крытычных сітуацыях. Пра тое, як гадуюць палітычных змагарак, ці магчыма каханне ў кайданках, пасля якой бутэлькі прачынаецца беларушчына і чым “Белсат” падобны да малога смаркача Агнешка Рамашэўская распавядае Сяргею Будкіну ў чарговым выпуску “Тэлебудкі"

Тэлебудка Док. Дом там, дзе я?

Тэлебудка Док. Дом там, дзе я?

Новая «Тэлебудка» — выхад у іншае вымярэнне беларускага космасу. Чатыры артысты, агульны сюжэт падвойнай аварыйнай эміграцыі – і аўтар у пошуках таго, што дазваляе айчыннаму крэатыву перажыць траўму, захаваць моц і не звар’яцець. Рух па-за межамі папярэдняга жыцця — параза ці перамога? Cяргей Будкін зараз не суразмоўца, а сведка і саўдзельнік. Новы Будкін. Іншая «Тэлебудка»
– Напэўна, гэты фільм пра пошук сябе. І пра пошук дома. Пра пошук дома ў сябе. Пра здольнасць захаваць сябе ў экстрэмальных умовах. І пра вялікую сілу Мастацтва. Бо пакуль мы малюем, спяваем, фатаграфуем, пішам, ствараем – мы жывем.

Сяргей Будкін, аўтар

– Напэўна, гэты фільм пра пошук сябе. І пра пошук дома. Пра пошук дома ў сябе. Пра здольнасць захаваць сябе ў экстрэмальных умовах. І пра вялікую сілу Мастацтва. Бо пакуль мы малюем, спяваем, фатаграфуем, пішам, ствараем – мы жывем.

Сяргей Будкін, аўтар

Сацсеткі Тэлебудкі
Сацсеткі Тэлебудкі