Тузін.Перазагрузка
Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2
Global Reload
Сумесны праект парталу TuzinFM і кампаніі «Будзьма беларусамі!»
2009-2017
Беларускія і замежныя музыкі пераспявалі свае іншамоўныя хіты па-беларуску,
а беларускамоўныя творы загучалі на іншых мовах
Тузін.Перазагрузка
Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2
Global Reload
Сумесны праект парталу TuzinFM і кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2009-2017).
Беларускія і замежныя музыкі пераспявалі свае іншамоўныя хіты па-беларуску, а беларускамоўныя творы загучалі на іншых мовах

Тузін. Перазагрузка (2009)

Сяргей Будкін
Аўтар ідэі і прадусар праекту
— Заўжды было шмат беларускіх гуртоў, якія спяваюць па-расійску проста таму, што не ведаюць беларускай мовы і не ведаюць, як падысці да перакладу і ўжывання беларускай мовы ў сваёй творчасці. Таму мы былі перакананыя, што такі праект будзе запатрабаваны. Сэнс не ў тым, каб перакласці з расійскай на беларускую, каб было. Сэнс у наданні песні другога жыцця, фактычна стварэнне новага хіта.

Atlantica – «У сьвеце не адны»
музыка — Алекс Дэвід, ангельскі тэкст – Павал Бараноўскі, беларускі тэкст – Віталь Воранаў
Беларускі варыянт песні «It's Not About Us». Перад запісам лідар каманды Алекс Дэвід узяўся перачытаць «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.

Алекс Дэвід:
— Калі выдаў тры альбомы, паспяваў па-французску і па-ангельску – тады і адчуў, што Atlantica можа быць і беларускамоўнай. Не разумею, навошта баяцца мовы, якая з'яўляецца мовай тваёй краіны.
Naka – «Бяжы»
музыка — гурт Naka, словы – Наста Шпакоўская, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў
Беларускі варыянт песні «Беги». Пазней на адным з канцэртаў песню паспрабавалі выканаць у арыгінале, але слухачы падхапілі прыпеў менавіта па-беларуску.

Наста Шпакоўская:
— Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні "Бяжы" мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай.

Нестандартны варыянт – «У неба»

музыка — Зміцер Міхневіч, Андрэй Піражэнк, словы – Зміцер Міхневіч, Віталь Маркін, Уладзімер Стэцюк, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў
Беларускі варыянт песні «В небо». У беларускім варыянце яна раптоўна стала асацыятыўным працягам рэп-версіі «Паветранага шару»

Зміцер Міхневіч:
— Яна набыла больш востры палітычны кантэкст, з'явіліся людзі на пляцах.
Серебряная свадьба – «Новы мост»
музыка — гурт «Серебряная свадьба» , словы – Святлана Бень, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч, Святлана Бень
Беларускі варыянт песні «Новый мост» — гэта прысвячэнне фільму Леа Каракса «Каханкі з Новага моста»

Святлана Бень:
— Гэта песня пра неймавернае каханне двух валацугаў на мосце. Мы вырашылі пакінуць арыгінальныя цытаты з фільму, а прыпеў запісаць па-беларуску. Ад таго яна стала яшчэ больш пяшчотнай і пранізлівай. Беларуская мова з французскай больш сумяшчальныя, яны ўтвараюць больш гарманічны, больш мілагучны саюз.

Сердце Дурака – «Маці»

музыка і словы — Цімафей Яравікоў
У межах «Перазагрузкі» лідар гурта Цімафей Яравікоў напісаў свой першы беларускамоўны твор.

Цімафей Яравікоў:
— Лічу, што немэтазгодна перакладаць песні з расійскай на беларускую ў краіне, дзе кожны першы валодае расійскай мовай. Песня «Маці» напісалася не спецыяльна, гэта быў унутраны парыў, што нарадзіўся пасля доўгіх размоваў са свядомымі беларусамі.
Стокс – «Пад купалам нябёс»
музыка і словы – гурт «Стокс», беларускі тэкст – Глеб Лабадзенка
Песня «Под куполом небес», адзін з самых прыгожых твораў гурта, загучала па-беларуску.

Аляксей Стокс:
— Мы зробім са свайго боку ўсё магчымае, каб якасны беларускі рок загучаў у расійскай FM-прасторы.

Дакота – «Запалкі»

музыка і словы – Дакота, беларускі тэкст – Глеб Лабадзенка
Песня «Спички» стала хітом пасля ўдзелу беларускай спявачкі ў расійскім шоў "Фабрыка зорак".

Дакота:
— У Беларусі мяне залічваюць да расійскіх выканаўцаў. А ў Расіі – наадварот, не лічаць расійскай спявачкай. Гэта смешна, бо для мяне ніколі не паўставала такога пытання. Я сваю Радзіму не кідала.
Hair Peace Salon – «Студзень»
музыка і словы – гурт Hair Peace Salon, беларускі тэкст – Віталь Воранаў
Ангельская кампазіцыя гурта загучала па-беларуску.

Алег Вяль:
— Мы ставілі на ангельскую версію як на галоўны наш хіт, але толькі ў беларускім варыянце мы задаволіліся яе гучаннем.

Tanin Jazz – «My Babe»

музыка – Тацяна Гарошка, тэкст — Мацін Асімаў, беларускі тэкст – Віталь Воранаў
Песня «My Babe» у беларускамоўнай электра-поп версіі.

Таццяна Гарошка:
— Мы адчувалі, што ў гэтай песеньцы ёсць яшчэ не скарыстаны патэнцыял, таму вырашылі яе перазапісаць цалкам у новай аранжыроўцы. Сапраўды, было няпроста, але калі прыкладаеш да чагосьці шмат высілкаў, то абавязкова выходзіць вельмі цікава. Тое, што ў нас атрымалася ў выніку, я б ацаніла на 10 балаў з 10 магчымых.
Сяргей Пукст – «Трыюмф волі»
музыка і словы – Сяргей Пукст, беларускі тэкст – Андрэй Хадановіч
Для свайго беларускамоўнага дэбюту Пукст абраў менавіта лірычную кампазіцыю, бо лічыць, што беларускую мову не варта выкарыстоўваць у якасці плакатнай.

Сяргей Пукст:
— Мне падаецца, што менавіта па-беларуску можна сачыняць своеасаблівыя кампазіцыі, але менавіта лірычныя і зусім не расійскападобныя. У выпадку з маёй песняй беларуская мова вельмі дапамагла сказаць слухачам тое, што я хацеў.
Сяргей Пукст – «Трыюмф волі»
музыка і словы – Сяргей Пукст, беларускі тэкст – Аaндрэй Хадановіч
Для свайго беларускамоўнага дэбюту Пукст абраў менавіта лірычную кампазіцыю, бо лічыць, што беларускую мову не варта выкарыстоўваць у якасці плакатнай.

Сяргей Пукст:
— Мне падаецца, што менавіта па-беларуску можна сачыняць своеасаблівыя кампазіцыі, але менавіта лірычныя і зусім не расійскападобныя. У выпадку з маёй песняй беларуская мова вельмі дапамагла сказаць слухачам тое, што я хацеў.

Da Vinci – «Каханне ня ўзьнікла»

музыка — Леанід Шырын, словы – Дзяніс Дудзінскі, беларускі тэкст – Алесь Камоцкі
Беларуская версія створаная на падставе італьянскамоўнага хіта беларускага трыё «L'amore non esiste»

Дзяніс Дудзінскі:
— Было вельмі дзіўна пачуць сябе самога беларускамоўнага, ды яшчэ пад тую музыку, якая глыбока сядзіць у падкорцы некалькі гадоў.
Юра Дземідовіч – «Чароўны кролік»
музыка і словы – Юра Дземідовіч, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў, Юра Дземідовіч
У беларускай версіі пакінулі слова «кролік», бо «трусік», як прызнаўся Юра, выклікаў рогат у іншых дзяцей.

Юра Дземідовіч:
— Вельмі мне спадабаўся беларускі варыянт. Мова такая мяккая, прыгожа кладзецца на мелодыю, на рытм. Усё прыгожа выходзіць.

Перакладчыкі
Перакладчыкі
Сяргей Балахонаў
Паэт, перакладчык, пісьменнік, музыка. Аўтар кніг "Імя грушы" і "Зямля пад крыламі Фенікса". Пераклаў на беларускую песні для Юры Дземідовіча і гуртоў Naka, «Нестандартны варыянт», «Серебряная свадьба».
Віталь Воранаў
Літаратар, перакладчык, публіцыст. Перакладае з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую кнігі «У чаканні Гадо» і «Віня-Пых», песні для гуртоў Atlantica, Hair Peace Salon i Tanin Jazz.
Глеб Лабадзенка
Паэт, перакладчык, журналіст. Аўтар зборніка "Пагер-вершы", кнігі «Дзіцячая заМова» і заснавальнік курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Пераклаў на беларускую песні для Дакоты і гурта «Стокс»

Андрэй Хадановіч
Беларускі паэт, перакладчык, філолаг. Аўтар 13 кніг. На беларускую пераклаў вершы Бадлера, Шымборскай і Мілаша, хіты Дылана, Коэна і Eagles, а ў межах першай «Перазагрузкі» — песню Пукста.
Андрэй Хадановіч
Беларускі паэт, перакладчык, філолаг. Аўтар 13 кніг. Перакладае з англійскай, польскай, рускай, украінскай, французскай моў. На беларускую пераклаў вершы Бадлера, Шымборскай і Мілаша, хіты Дылана, Коэна і Eagles, а ў межах першай «Перазагрузкі» — песню Пукста.
Алесь Камоцкі
Паэт, перакладчык, бард. Аўтар 5 паэтычных зборнікаў. На беларускую пераклаў папулярныя песні савецкіх часоў, японскія творы для альбома Вайцюшкевіча і песню для гурта Da Vinci.

2011
Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2
2011

12 замежных выканаўцаў, якія маюць беларускай паходжанне або проста звязаныя з краінай сяброўскімі пачуццямі, пераспявалі свае песні па-беларуску.

12 замежных выканаўцаў, якія маюць беларускай паходжанне або проста звязаныя з краінай сяброўскімі пачуццямі, пераспявалі свае песні па-беларуску.

Сяргей Будкін
Аўтар ідэі і прадусар праекту
Поспех першага праекту "Тузін. Перазагрузка" засведчыў, што мы задумалі цікавы творчы эксперымент. Таму было вырашана пайсці далей – за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусветным зоркам, так ці інакш звязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- хіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыццё песням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Нямеччыны, Расіі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы свет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі не знікне.

Алена Макоўская
Каардынтарка кампаніі «Будзьма беларусамі!»
"Перазагрузка-2" – гэта своеасаблівае прысвячэнне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты – удзельнікі праекта – паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песні з першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены – зусім хутка беларускіх хітоў у эфіры стане яшчэ больш. Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае – значыць моднае і класнае!

Воплі Відоплясова – «Краіна Мрой»
музыка і словы — Алег Скрыпка, беларускі тэкст — Андрэй Хадановіч
Алег Скрыпка назваў беларускамоўны пераклад бездакорным і з вялікім задавальненнем спявае яе па-беларуску на сваіх канцэртах. Да таго ж лідар ВВ высветліў, што ён на чвэрць беларус.

Алег Скрыпка:
— І я асабіста, і ўвесь наш калектыў шчыра любім Беларусь і вельмі цэнім тое, што беларусы застаюцца такімі тонкімі і душэўнымі, не зважаючы на часовыя цяжкасці. Падобная публіка ёсць хіба што яшчэ ў Японіі – яна слухае і размаўляе сэрцам. Гэты стан і быў апісаны ў абраным творы.

Oleg Jagger – «Дзень бяз чар тваіх»
музыка — Алег Мінакоў, словы — Аляксандар Брынцаў, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў
Першы шоўмэн на беларускай рок-сцэне Алег «Джагер» Мінакоў, які зрабіў сабе кар'еру ў бельгійскім шоў-бізнесе. Ён прадставіў беларускую версію свайго чароўнага хіта «Day Without Your Love», напісанага ў апошні дзень існавання Савецкага Саюза.

Алег Джагер:
— Ніколі дагэтуль не спяваў па-беларуску, таму надта закарцела паспрабаваць. Хоць я ўжо доўгі час жыву ў іншай краіне, самыя цёплыя пачуцці ў мяне выклікае менавіта Беларусь, якая для мяне назаўжды застанецца Радзімай.

Мумий Тролль – «Кантрабанды»
музыка і словы — Ілля Лагуценка, беларускі тэкст — Андрэй Хадановіч
Лідар гурта Ілля Лагуценка кажа, што мае да нашай мовы пэўныя сімпатыі, — хоць бы таму, што яго дзядуля паходзіць з Магілёва.

Ілля Лагуценка:
— Гэта мультыкультурны досвед. Мы неаднаразова рабілі ў гэтым рэчышчы эксперыменты. Гэта быў наш беларускамоўны дэбют. І заўжды не зусім проста выконваць твор упершыню. Але я пэўны, што з цягам часу гэтая песня выкрышталізуецца, і спяваць яе будзе прасцей.
Dreamgale – «Апошняе сонца»
музыка і словы гурта
Адны з самых яркіх прадстаўнікоў шведскага электра-попа запісалі сваю першую песню па-беларуску. Гурт «Dreamgale» заснавалі два беларусы – Майк Сэндэр і Зміцер Палагін, да іх далучылася шведская мадэль і спявачка Сафія Матсан, сястра галівудзкай акторкі Хэлены Матсан.

Майк Сэндэр:
— Так атрымалася, што нам прапанавалі ўдзел у складанцы якраз тады, калі мы працавалі над новым матэрыялам. А калі робіш нешта новае, перакладаць старыя песні ды запісваць іх наноў не надта цікава. Таму мы вырашылі стварыць беларускую версію аднаго з трэкаў, над якім ішла праца.

##### – «Дождж»
музыка і словы гурта, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў
Гурт 5diez, хлопцы з Віцебска, адзін з самых папулярных альтэрнатыўных гуртоў у Расеі.

Музыкі #####:
— Мы заўжды адкрытыя для прапановаў і згодныя на творчыя эксперыменты. Тым больш ідэя запісаць трэк па-беларуску нам падалася вельмі сімвалічнай, бо заўжды хочацца стаць часткай гісторыі, тым больш калі гэта звязана з роднай краінай.
Макс Лорэнс – «Зрывае дах»
музыка і словы выканаўцы, беларускі тэкст — Глеб Лабадзенка
Папулярны R&B-выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар'еры заспяваў па-беларуску.

Макс Лорэнс:
— Рэдка здараецца момант, калі можна зрабіць нешта новае там, дзе не чакаеш. Як, напрыклад, зрабіць наноў сваю песню, якая, здавалася б, ужо пройдзены этап. А тут раптам з'явілася магчымасць яе пераасэнсаваць! Канечне, я толькі за!

Марыя Тарасевіч – «Сонейка»
музыка і словы выканаўцы, беларускі тэкст — Уладзь Лянкевіч
Спявачка і фотамадэль, зорка Playboy і твар сусветна вядомых брэндаў, запісала беларускамоўную версію адной са сваіх ранніх песняў «Сонейка»

Марыя Тарасевіч:
— Як жа не падтрымаць землякоў? Ідэя праекту выдатная, і наогул добра, што з Беларуссю звязана столькі зорак сусветнага маштабу!
Аляксандр Рыбак – «Небасхіл Эўропы»
музыка — Аляксандр Рыбак, словы — Аляксандр Рыбак, Томас Варнэс, беларускі тэкст — Глеб Лабадзенка
Спявак з Нарвегіі беларускага паходжання, які набыў сусветную вядомасць пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне-2009» запісаў для праекту беларускую версію свайго хіта «Europe's Skies»

Аляксандр Рыбак:
— Я заўсёды любіў сваю краіну, толькі не меў часу, каб вывучыць нашу прыгожую мову, бо з'ехаў у Нарвегію яшчэ маленькім. Спадзяюся, што новае пакаленне беларускіх дзяцей натхніцца маім спевам па-беларуску.

Смысловые галлюцинации – «Апошні дзень Зямлі»
словы — Алег Гененфельд, Сяргей Бабунец, музыка — Сяргей Бабунец, беларускі тэкст – Уладзь Лянкевіч
Расійскі рок-гурт з Екацерынбургу наважыўся на моўны эксперымент. Лідар каманды Сяргей Бабунец меркаваў, што будзе нескладана, улічваючы падабенства беларускай і расійскай моваў. Але хутка прызнаў сваю памылку і быў у кроку ад таго, каб адмовіцца ад удзелу ў праекце.

Сяргей Бабунец:
— Давялося літаральна завучыць інтанацыі і вымаўленне, і ўсё ўрэшце атрымалася. Шчыра кажучы, трохі хваляваўся з нагоды таго, як успрымуць вынік носьбіты мовы. Я сапраўды настолькі шмат разоў напяваў беларускі тэкст, што некалькі разоў на канцэртах ледзьве не зблытаў яго з арыгіналам.
Leon Gurvitch Project – «Акіян у цішы»
музыка — Леон Гурвіч, словы — Іна Высоцкая, беларускі тэкст – Алесь Камоцкі
Заснавальнік гурта, піяніст Леон Гурвіч, з'ехаў з роднага Мінска ў 22 гады. Ён дасягнуў вядомасці на радзіме і стаў сапраўднай славутасцю ў Нямеччыне, стварыўшы саўндтрэк да стужкі ўладальніка «Оскара» Мэнахема Голана і запісаўшы сумесны альбом з уладальнікам «Грэмі» Фрэнкам Лонданам.

Леон Гурвіч:
— Мне падаецца цікавай ідэя падтрымкі беларускай культуры з боку музыкаў. Да ўсяго, мне прыйшлася даспадобы нетрадыцыйная канцэпцыя гэтага праекту і яго рэалізацыя вядомымі музыкамі, якія пэўным чынам звязаныя з беларускай зямлёй.

Zdob si Zdub – «Стоп-мафія»
музыка — Міхаіл Гынку, словы — Раман Ягупаў, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў
Зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія», у якім «деньги-дребеденьги» пераўтварыліся ў «грошы – злыя вошы».

Раман Ягупаў:
— Па-беларуску мы яшчэ не спявалі, хоць гэтая песня ўжо існуе на чатырох мовах свету. Я пэўны, што кожная мова мае сваю цікавую непаўторную вібрацыю.
Алена Свірыдава – «Пакуль»
музыка і словы — Алена Свірыдава, беларускі тэкст – Андрэй Хадановіч
Заслужаная артыстка Расіі, якая значную частку жыцця пражыла ў Мінску, упершыню ў сваёй кар'еры заспявала па-беларуску.

Алена Свірыдава:
— Я не вагалася ні хвіліны, бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі, дык і пагатоў. Безумоўна, яна загучала па-новаму, і гэты варыянт мне падабаецца не менш за арыгінал, хоць дзеля гэтага давялося трохі патрэніравацца. Выканала беларускі тэкст я толькі дубля з дзясятага.

Уладзь Лянкевіч
Паэт, перакладчык, музыка. Аўтар паэтычнага зборніка «70% вады». Перакладаў на беларускую Гіёма Апалінера, Арцюра Рэмбо, Жоржа Санда, Уладзіміра Маякоўскага, песні для Марыі Тарасевіч і гурта «Смысловые галлюцинации».
Андрэй Хадановіч
Беларускі паэт, перакладчык, філолаг. Аўтар 13 кніг. На беларускую пераклаў вершы Бадлера, Шымборскай і Мілаша, хіты Дылана, Коэна і Eagles, а ў межах «Перазагрузкі-2» — песні гуртоў «Воплі Відоплясова», «Мумий Тролль» і Алены Свірыдавай.
Сяргей Балахонаў
Паэт, перакладчык, пісьменнік, музыка. Аўтар кніг "Імя грушы" і "Зямля пад крыламі Фенікса". Пераклаў на беларускую песні для Алега Джагера, гуртоў Zdob si Zdub i #####.
Уладзь Лянкевіч
Паэт, перакладчык, музыка. Аўтар паэтычнага зборніка «70% вады». Перакладаў на беларускую Гіёма Апалінера, Арцюра Рэмбо, Жоржа Санда, Уладзіміра Маякоўскага, песні для Марыі Тарасевіч і гурта «Смысловые галлюцинации».
Андрэй Хадановіч
Паэт, перакладчык, філолаг. Аўтар 13 кніг. На беларускую пераклаў вершы Бадлера, Шымборскай і Мілаша, хіты Дылана, Коэна і Eagles, а ў межах «Перазагрузкі-2» — песні гуртоў «Воплі Відоплясова», «Мумий Тролль» і Алены Свірыдавай.
Сяргей Балахонаў
Паэт, перакладчык, пісьменнік, музыка. Аўтар кніг "Імя грушы" і "Зямля пад крыламі Фенікса". Пераклаў на беларускую песні для Алега Джагера, гуртоў Zdob si Zdub i #####.
Алесь Камоцкі
Паэт, перакладчык, бард. Аўтар 5 паэтычных зборнікаў. На беларускую пераклаў папулярныя песні савецкіх часоў, японскія творы для альбома Вайцюшкевіча і песню для Leon Gurvitch Project.

Паэт, перакладчык, журналіст. Аўтар зборніка "Пагер-вершы", аўтар кнігі «Дзіцячая заМова» і заснавальнік курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Пераклаў на беларускую песні для Аляксандра Рыбака і Макса Лорэнса.

Прэзентацыя праекту

Урачыстая прэзентацыя дыска "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" адбылася 15 снежня ў Loft-cafе пры ўдзеле аднаго з удзельнікаў праекту - лідара гурта "Вопілі Відоплясова" Алега Скрыпкі.

Global Reload (2014-2017)

Працяг ідэі «Перазагрузкі». Замежныя музыкі ствараюць кампазіцыі на вершы беларускіх паэтаў, перакладаюць свае песні на беларускую і пераасэнсоўваюць беларускія песні на сваіх родных мовах.

Карл Фрыерсан – «I Will Go to Where I Came»
словы — Анатоль Сыс, музыка — Павел Аракелян, Карл Фрыерсан, пераклад на ангельскую — Віталь Воранаў
Карл Фрыерсан, амерыканскі музыка, вакаліст нямецкага гурта De Phazz, стварыў песню на верш «Пайду туды, адкуль прыйшоў» беларускага паэта Анатоля Сыса. З яе пачаўся праект «Global Reload». Музыканту прыйшлася даспадобы ідэя прадставіць беларускую культуру ў міжнародным кантэксце.

Карл Фрыерсан:
— Я не рэлігійны чалавек, але адухоўлены. І я адчуваю моцную духоўную сувязь з гэтым беларускім праектам. А верш Анатоля Сыса — гэта сапраўдная экспрэсія, якая ідзе ад самага сэрца.
Karpatt – «Le chêne d'hiver»
словы — Уладзімір Караткевіч, музыка — гурт Karpatt, Лявон Вольскі, пераклад на французскую — Ларыса Гіймэ
Верш «Зімовы дуб» Уладзіміра Караткевіча загучаў па-французску. Музыкі скарысталі асноўную тэму клавішных з арыгінальнай вэрсіі песні на гэтыя словы са згоды Лявона Вольскага.

Фрэд Раля:
— Гэта проста выдатная ідэя аб'яднаць людзей з розных краінаў, адкрыць ім нешта новае і падзяліцца сваім з дапамогай паэзіі, якая цудоўна гучыць на якой заўгодна мове! Вядома ж, цяпер для мяне дуб будзе ня толькі зялёным, але і зімовым. Паэзія Караткевіча — вельмі прыгожая і вобразная, яна падаецца пяшчотнай з вельмі кранальнай натуралістычнай метафарай.

Андрэй Макарэвіч – «Снег»
музыка і словы — Андрэй Макарэвіч, пераклад на беларускую — Юры Несцярэнка
Лідар расейскага гурта «Машина Времени» запісаў сваю першую песню на беларускай мове. Музыка моцна цікавіцца сваімі беларускімі каранямі — ягоны род па лініі бацькі паходзіць з Берасцейшчыны. Па прыездзе ў Мінск ён запісаў песню на студыі «Осмос» і даў раптоўны канцэрт.

Андрэй Макарэвіч:
— Чым мы больш будзем камунікаваць, тым больш мы будзем чуць адзін аднаго, разумець адзін аднаго. І агулам, калі ты чуеш тое, што напісаў на іншай мове, — гэта двойчы цікава. Думаць, што прыгажосць ці мастацтва выратуюць свет — гэта трохі наіўна сёння, але тое, што яны яму дапамогуць — гэта дакладна.
Жадан і Собаки – «Рок-музыкант»
музыка гурта «Мроя», словы — Лявон Вольскі, Уладзімір Давыдоўскі, пераклад на ўкраінскую — Сяргей Жадан
Рок-зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з гуртом з «Собаки в космосі» вырашыў пераспяваць для «Global Reload» знакаміты хіт гурта «Мроя»

Сяргей Жадан:
— Першапачаткова мы хацелі ўзяць песню з творчасці Лявона і спынілі выбар на гэтым творы. Па-першае, адчулі, што можа выйсці штосьці цалкам іншае і новае, па-другое, для нас ёсць вельмі важнай рытмічная падача вакалу. У нашым разуменні гэтая песня пра людзей, якія дакладна ведаюць, чаго хочуць, і гатовыя за гэта біцца.

Своеасаблівы працяг праект атрымаў у праграме Belsat Music Live. У некалькіх выданнях беларускія і замежныя музыкі ўпершыню спяваюць па-беларуску.
Генеральны партнёр праекту – Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!"