Памяці Міхала Анемпадыстава

Міхал Анемпадыстаў (16.03.1964-24.01.2018). Дызайнер, паэт, графік, публіцыст, выбітны дзеяч беларускай культуры
Фота: palasatka

Памяці Міхала Анемпадыстава

Міхал Анемпадыстаў (16.03.1964-24.01.2018). Дызайнер, паэт, графік, публіцыст, выбітны дзеяч беларускай культуры
На гэтай старонцы мы сабралі шэраг праектаў, якія партал TuzinFM прысвяціў ці зрабіў сумесна з Міхалам Анемпадыставым
Фота: palasatka
— Прыналежнасць да пэўнай культурнай мадэлі, да традыцыі, гэта матывацыя і адказнасць. Калі ты ўсведамляеш сябе яе часткай і спадкаемцам, то мусіш пра яе рупіцца, памнажаць і калі трэба бараніць. Па вялікім рахунку, мне хацелася зрабіць візуальны стыль найноўшай беларускай культуры пазнавальным, прывабным, адпаведным.
Міхал Амнепадыстаў
— Прыналежнасць да пэўнай культурнай мадэлі, да традыцыі, гэта матывацыя і адказнасць. Калі ты ўсведамляеш сябе яе часткай і спадкаемцам, то мусіш пра яе рупіцца, памнажаць і калі трэба бараніць. Па вялікім рахунку, мне хацелася зрабіць візуальны стыль найноўшай беларускай культуры пазнавальным, прывабным, адпаведным.
Міхал Амнепадыстаў
На гэтай старонцы мы сабралі шэраг праектаў, якія партал TuzinFM прысвяціў ці зрабіў сумесна з Міхалам Анемпадыставым
Ненаўмысны шэдэўр

Дакументальны фільм пра праект «Народны альбом» (2016)

Аўтары: Сяргей Будкін і Яўген Шапчыц

Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся «Народны альбом», і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016-га. Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?

Канцэрт «Народны альбом. 20 гадоў» адбыўся на пачатку верасня ў Беластоку, квіткі на яго разышліся за дзве гадзіны. У стварэнні юбілейнай версіі бралі ўдзел Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Сяргей Ахрамовіч, а таксама свежыя сілы ў асобах музыкаў Apple Tea, духавой секцыі, бэк-вакалістаў, актораў другога плану.


Прэм’ера адбылася ў навагоднюю ноч з 2016 на 2017 год на тэлеканале «Белсат»
Адзіны паказ на вялікім экране прайшоў на Міжнародным кінафестывалі «Лістапад» (лістапад 2017).
Здымачная група:
аўтары фільму — Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц
аператары — Аляксандр Алейнікаў, Яўген Шапчыц, Ягор Яфімаў, Павал Раманеня, Дзмітры Грыневіч, Андрэй Фаніпальскі
аэраздымкі — Зміцер Стэльмах, Зміцер Грышчук, Мацей Слупскі
мантаж — Яўген Шапчыц, Аляксей Сіпачоў
графічны дызайн — Ілля Бажко
рэдактар — Дзмітры Грыневіч
прадзюсар — Раман Варшыцкі

Водгукі

Шыкоўны фільм пра «Народы альбом» і бліскучы канцэрт паказалі на «Белсаце». Яшчэ адзін пераканаўчы довад на карысьць каналу. Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц і ўсе астатнія, хто датычны да гэтага — вы зрабілі грандыёзную і вельмі важную працу!

Выдатная праца! Уразiлi i мастадонты, i музыкi Apple Tea, якiя дадалi новога гучаньня (не скажу, што раней было горш, але, менавiта новае, цiкавае, глыбокае). Моладзi раiў бы праглядзець першапачаткова дакумэнтальны фiльм аб стварэньнi й запiсе альбому, праслухаць яго папярэдне перад праглядам… Дзякуй творцам i вытворцам!

Фільм пра «Народны альбом» — сапраўды выдатны! І дзясятак запісаў і канцэртаў, дзе я была… Ну проста расчулілі да сьлёз.

Інтэрв’ю з Міхалам Анемпадыставым

у Belsat Music Live

Містычныя супадзенні ў «Народным альбоме» (2017)

«Адкуль жа ж ён пра крывую сасну ведаў?» – здзівіўся слухач «Народнага альбому» са Случчыны. Як аўтар тэкстаў Міхал Анемпадыстаў здолеў зрабіць так, што выдуманыя ім людзі, факты і падзеі супалі з рэальнасцю?

Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою.

Сяргей Будкін пагутарыў з аўтарам праекту Міхалам Анемпадыставым пра містычныя супадзенні ды паспрабаваў аддзяліць праўду ад выдумкі, а Міра Шульц паразмаўляла ў залі Prime Hall з прыхільнікамі «Народнага альбому»
— Гэта вельмі важна. Калі вы ствараеце выдуманыя гісторыі, то там нешта павінна быць з рэчаіснасці.

Міхал Анемпадыстаў
— Гэта вельмі важна. Калі вы ствараеце выдуманыя гісторыі, то там нешта павінна быць з рэчаіснасці.
Міхал Амнепадыстаў

Michal Music Live

Анлайн-канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

Выданне пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца сваймі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.
— Безумоўна, Міхал быў вельмі музычным чалавекам, бо немагчыма быць мастаком, паэтам, не адчуваючы музыку, рытмы, мелодыі.
Кася Камоцкая
— Безумоўна, Міхал быў вельмі музычным чалавекам, бо немагчыма быць мастаком, паэтам, не адчуваючы музыку, рытмы, мелодыі.
Кася Камоцкая

Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

Клуб Бруге, 15 сакавіка 2018

Музыкі розных пакаленняў выканалі песні на вершы Анемпадыстава. У канцэрце ўзялі ўдзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец, гурты MorkvoЦвет і Harotnica. Да згаданых выканаўцаў далучыўся музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча і віаланчэлістка Юлія Глушыцкая. Вёў імпрэзу Аляксандр Памідораў.

Грошы з квіткоў былі пералічаныя сям’і Міхала Анемпадыстава на помнік творцы.
Фота: budzma.by

Міхал Анемпадыстаў. Топ-12 найлепшых песень

– Нягледзячы на такую сумную нагоду, хацелася зрабіць не траўрнае мерапрыемства, а добры рокавы канцэрт. Такі, які спадабаўся б самому Міхалу.
Сяргей Будкін,
арганізатар канцэрта
– Нягледзячы на такую сумную нагоду, хацелася зрабіць не траўрнае мерапрыемства, а добры рокавы канцэрт. Такі, які спадабаўся б самому Міхалу.
Сяргей Будкін, арганізатар канцэрта

Глядзіце яшчэ

Гід ад "Лятучага ўніверсітэта – “Міхал Анемпадыстаў. Інтэлектуальная спадчына”, у якім ўпершыню сабраныя яго асноўныя працы ў рэчышчы даследавання, публіцыстыкі і канцэптуальнай працы